Споведзь салдацкага сэрца

13 лютага ў Алекшыцкай сельскай бібліятэцы ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага” прайшоў урок мужнасці і гераізму “ Споведзь салдацкага сэрца”, прысвечаны Дню памяці воінаў- інтэрнацыяналістаў.

На сустрэчу запрасілі ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане, воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія жывуць і працуюць у гаспадарцы. Мерапрыемства праходзіла ў незвычайным фармаце: гэта была дыялогавая пляцоўка. Бібліятэкар расказала прысутным пра падзеі 1979-1989 гадоў у Афганістане, пазнаёміла іх з літаратурай, прысвечанай гэтай тэме.

Ветэраны-афганцы падзяліліся ўспамінамі аб суровых днях ваенных падзей, адказалі на пытанні прысутных.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі мінутай маўчання ўсіх загінуўшых на афганскай вайне.