Серыя “Вяртаем забытыя імёны”

Іўеўская дзіцячая бібліятэка (да Года малой радзімы) сумесна з Алегам Ігліцкім, мясцовым краязнаўцам, настаўнікам гісторыі, распрацавала серыю інфармацыйных бюлютэней “Вяртаем забытыя імены”. Ужо падрыхтаваны і выдадзены тры работы: “Чалавеклегенда Аляксандр Сільвашка”, “Якаў Жынко – генерал з вялікім сэрцам”, “Графы Умястоўскія – лёсы ў гісторыі”. Матэрыялы гэтых выданняў багата аздоблены арыгінальнымі фотаздымкамі, дакументамі, успамінамі.

Гэта праўдзівыя гісторыі з жыцця легендарных асоб, якія пакінулі значны ўклад у гісторыі Іўеўшчыны. Аляксандр Сільвашка ўдзельнік Другой сусветнай вайны, адзін з тых воінаў-вызваліцеляў, які першы працягнуў руку амерыканскаму афіцэру Уільяму Робертсану на лініі сустрэчы саюзнікаў. У пасляваенны час з 1958 года па 1962 год працаваў на Іўеўшчыне.

Генерал Якаў Жынко – адзін з удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, ураджэнец вёскі Морына.

Графы Умястоўскія – уладальнікі маёнтка Жамыслаўль, якія на працягу свайго жыцця займаліся прадпрымальніцкай, культурнаасветніцкай і мецэнацкай дзейнасцю ў ХIХ – першай палове ХХ стст.

Матэрыялы гэтых выданняў выклікаюць вялікі інтарэс у тых наведвальнікаў установы, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Іўеўшчыны.