Рэтра-фотаатэлье ў Навагрудскай раённай бібліятэцы

Новы год у Навагрудскай раённай бібліятэцы пачаўся з адкрыцця “Рэтра-фотаатэлье”. Праект рэалізаваны, дзякуючы атрыманаму гранту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праект спалучыў у сабе некалькі накірункаў – гэта адначасова і гісторыя Навагрудка, і фотасправа мінулага, мода і жыццё гараджан.

Сімвалічна, што якраз у першыя дні новага года, а менавіта, 7 студзеня, адзначаецца дзень нараджэння фатаграфіі. У гэты дзень у 1839 годзе Дамінік Франсуа Арагон, дырэктар Парыжскай абсерваторыі, у сценах Акадэміі навук зрабіў даклад, дзе быў згаданы вынаходнік новага тэхнічнага мастацтва – Луі Жан Мандэ Дагер. А ўжо ў жніўні было надрукавана тэхнічнае апісанне дагератыпіі – менавіта так называлі першыя фотаздымкі.

Супрацоўнікі ўстановы запрашаюць завітаць ў рэтра-фотаатэлье. Тут кожны жадаючы зможа прымераць на сябе вобразы навагрудчан пачатку ХХ ст. Прыгожыя сукенкі, форма гімназісткі, капялюшы і вееры, пацеркі і парасоны – усё гэта гарманіруе са своеасаблівым інтэр’ерам. У фотастудыі, стылізаванай пад даўніну, пераапрануўшыся, можна сфатаграфавацца і імгненна атрымаць фотаздымкі.

Чакаем Вас на фотасесію па адрасу: г. Навагрудак, вул.1 Мая, 1!