«Родная зямля Гродзеншчыны»

11 верасня да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці Дзятлаўская раённая бібліятэка сумесна з Дзятлаўскім цэнтрам культуры і народнай творчасці арганізоўвае  літаратурна-музычную кампазіцыю «Родная зямля Гродзеншчыны», выставу «Гродзенская вобласць. Позірк праз гады». Увазе аўдыторыі прадставяць прэзентацыю слонімскага літаратурнага альманаха «Паланэз». Падчас мерапрыемства будуць гучаць вершы і песні пра Беларусь.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе  г. Дзятлава, вул. Чапаева, 18, дзяржаўная ўстанова культуры «Дзятлаўская раённая бібліятэка», пачатак у 14.30