Працоўнае лета з бібліятэкай

Чацвёрты год запар ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” прадастаўляе свае пляцоўкі для арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі ў летні перыяд.

У Навагрудскай раённай бібліятэцы, бібліятэцы сямейнага чытання і спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку навучэнцы школ рамантуюць кніжны фонд, сартуюць часопісы і падшываюць газеты, афармляюць раздзяляльнікі кніг, сашчэпліваюць фармуляры і інш.

Работа карпатлівая, але не цяжкая: маладыя людзі выконваюць яе хутка, якасна і з задавальненнем.