Правы чалавека ў мастацкай літаратуры

16 снежня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшло чарговае мерапрыемства, рэалізаванае ў межах сумеснага праекту “Знать закон смолоду”. Вучні СШ № 3 прынялі ўдзел у літаратурна-прававой студыі “Правы чалавека ў мастацкай літаратуры”. Вядома, что мастацкая літаратура – цудоўны сродак прававога выхавання і навучання правам чалавека. Менавіта праз гэтую прызму былі разгледжаны мастацкія творы айчыннай і замежнай літаратуры. Вельмі актыўна дзеці ўдзельнічалі ў камандным конкурсе “Казачны юрыст” і інтэрактыўнай інтэлектуальнай віктарыне “Прававая навука”.

Акрамя таго, падчас мерапрыемства гаворка ішла пра галоўны дакументы і этапы ў гісторыі абароны правоў чалавека.