“Поле цудаў” запрашае!

20 жніўня ў 11:00 Навагрудская раённая бібліятэка /аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача/ запрашае сваіх чытачоў на гульню “Поле цудаў”.

Заданні ўсіх тураў гульні закрануць тэму “зялёная” эканоміка. Госцем мерапрыемства стане мясцовы пісьменнік Міхась Зізюк, які раскажа дзецям пра праект па ўтылізацыі цвёрдых бытавых адходаў у Навагрудскім раёне, які рэалізуецца Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам сумесна з Еўрапейскім Саюзам. Віктарыну з гледачамі правядзе сам пісьменнік, а ўсіх удзельнікаў чакаюць заахвочвальныя прызы.

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: г. Навагрудак, вул.1 Мая, д.1 (зала паседжванняў).