Покліч долі адзінай

ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа” 7 лютага запрашае ў музей беларускай кнігі. Тут пройдзе ўрок выдатных асоб “Покліч долі адзінай”, які будзе прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння Валянціна Таўлая, беларускага савецкага паэта, літаратуразнаўцы, перакладчыка, удзельніка нацыянальнага руху за далучэнне Заходняй Беларусі да БССР, удзельніка падпольнага антыфашысцкага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе мерапрыемства адбудзецца паказ мультымедыйнай прэзентацыі аб Валянціне Таўлае, знаёмства са зборнікамі вершаў і дакументамі, сабранымі ў музеі беларускай кнігі, якія распавядаюць аб жыццёвым і творчым шляху знакамітага паэта.

Мерапрыемства пачнецца ў14:00 па адрасе: г. Слоім, вул. Савецкая, 6.