Паэтычны марафон “Навучыўся я слоў беларускіх ад маці”

Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання 13 кастрычніка запрашае на  паэтычны марафон “Навучыўся я слоў беларускіх ад маці”.

У гэты дзень кожнаму чытачу будзе прапанавана і дадзена рэальная магчымасць прысвяціць менавіта сваёй маці выдатныя вершы выдатных аўтараў. Гэта могуць быць творы як вядомых, так і невядомых беларускіх паэтаў. Жадаючыя маюць магчымасць прачытаць асабістыя творы.

Вершы-прысвячэнне матулям будуць размешчаны і на кніжнай выставе “Усе фарбы жыцця – для цябе”.

Удзельнікаў паэтычнага марафона чакаюць памятныя падарункі.

Чакаем вас па адрасе:  г. Навагрудак, вул. Чырвонаармейская, д.1.

Тэлефон для даведак: +375159746447.