Патапыч запрашае!

14 красавіка ў 11:00 Навагрудская гарадская дзіцячая бібліятэка чакае на гульні-конкурсе “Патапыч запрашае!”.

Гаспадар бібліятэчнага казачнага кутка Патапыч запрашае на свой бенефіс і прапануе паўдзельнічаць у конкурсах “Чароўная бочачка”, “Угадай героя казкі”, “Інтэлектуальны”. Яшчэ ў праграме прагляд урыўкаў з мультфільмаў з удзелам мядзведзяў-сяброў Патапыча, музычныя паўзы і вясёлы танец “Мядзьведзь на лапу наступіў!”. Самым лепшым адгадайкам Патапыч дазволіць патрымацца за свой нос і загадаць жаданне, якое абавязкова збудзецца!

Тэлефон для даведак: 8 (01597) 2 23 58.