Пабывайце ў кніжным царстве

Весела, актыўна і пазнавальна прайшла для вучняў 1 “В” класа СШ № 3 экскурсія ў бібліятэку “Пабывайце ў кніжным царстве”.

Дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, у прыватнасці, з яе аддзеламі – абанементам, чытальнай залай; даведаліся, як запісацца ў бібліятэку, хто такія чытачы, як працуюць бібліятэкары і што такое бібліятэчны фонд.

З дапамогай малюнкаў школьнікі дапамаглі бібліятэкару нагадаць правілы карыстання кнігай і бібліятэкай. З ахвотай адгадвалі першакласнікі загадкі па казках, гулялі ў гульні “Ці добра ты ведаеш казкі”, “Лятае, не лятае”, “Я, не я”, “Казкі ад Нязнайкі”, удзельнічалі ў конкурсе “Вокладка для кнігі”, казачнай віктарыне.

З радасцю наведвальнікі прынялі ўдзел у фізхвілінцы “Бабка Ёжка выгляни в окошко”.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі спецыяльныя бібліятэчныя напаміналкі “Правілы карыстання кнігамі і паводзін у бібліятэцы”.