Не згасне зорка беларускай зямлі

9 снежня 2021 г. спаўняецца 130 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Да гэтай даты супрацоўнік Юрацішкаўскай ГПБ арганізавала музычна-паэтычную гасцёўню “Не згасне зорка беларускай зямлі”.

Чытачы бібліятэкі падрыхтавалі інфармацыйныя паведамленні пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча. Імпрэза суправаджалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі. Тда мерапрыемства была падрыхтавана гульня па творчасці паэта.

Бібліятэкар парэкамендавала да чытання творы пісьменніка і кнігі пра яго жыццёвы і творчы лёс, прадстаўленыя на выставе “Цвяток радзімы васілька”.

На працягу мепрапрыемства гучалі вершы і песні на словы аўтара: “Завіруха”, “Зорка Венера”, “Ноч”, “Слуцкія ткачыхі”, “Лявоніха”, “Зімой”, “На чужыне” і іншыя.