На планету ведаў з бібліятэкай

2 верасня, у першы школьны дзень, у Навагрудскім гарадскім парку працавалі спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі, тэматычныя выставы, атракцыёны. Навагрудская раённая бібліятэка арганізавала інтэрактыўную пляцоўку “Планета ведаў”. Попытам карысталася кніжная выстава навукова-пазнавальнай літаратуры ў дапамогу вывучэння школьных прадметаў. Але якое дзіцячае свята без гульні?  На пляцоўцы хлопчыкі і дзяўчынкі зараджаліся добрым настроем падчас вясёлай гульні “Загадкавыя правілы паводзінаў у школе”. З захапленнем яны ўдзельнічалі ў віктарыне “Самая школьная”, якая складалася з займальных пытанняў на ўвагу і логіку.

Пазнавальна і цікава дзеці правялі час на планеце ведаў. Бібліятэкары яшчэ раз нагадалі ім, што бібліятэка іх верны сябар у навучальным працэсе.