Майстар-клас «Букет для мамы»

Бібліятэкар Міхалішкаўскай СБ напярэдадні Дня маці правяла майстар-клас па вырабу падарункаў для мам – кветак-паштовак, уякіх жадалі сваім мамам моцнага здароўя, міру і шчасця ў сям’і, узаемаразумення і даверу, мора любові і пяшчоты, цеплыні і ласкі, увагі, нястомных сіл, цудоўнага настрою і гармоніі душы.