Літаратурнае сузор’е Лідчыны

17 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы адбыліся літаратурна-музычныя зазімкі “Літаратурнае сузор’е Лідчыны”. Галоўнай мэтай гэтага мерапрыемства стала фарміраванне цікавасці да чытання твораў пісьменнікаў і паэтаў Лідскага краю праз папулярызацыю іх творчасці.

Кнігі пісьменнікаў-землякоў вельмі запатрабаваныя сярод чытачоў і заўсёды знаходзяць жывы водгук у іх сэрцах.

Прысутныя пазнаёміліся з дзейнасцю членаў Саюза пісьменнікаў, больш падрабязна спыніліся на творчасці Віктара Бачарова, Ірыны Бараздзіны, Алы Юшко, Святланы Тамашэвіч, Станіслава Судніка. Знаёмства з іх жыццём і творчасцю дапамагло лепш зразумець мастацкую праўду твораў, прыгажосць нацыянальнай мовы, глыбіню думак і пачуццяў.

Супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі буктрэйлеры на выданні паэтаў і пісьменнікаў рэгіёна: зборнікі “Гутарка” Віктара Бачарова, “Пялёсткі лёсу” Алы Юшко, “Няхай будзе…” Ірыны Бараздзіной, “Любіце жыццё” Святланы Тамашэвіч і іншыя.