Людзі цікавага лёсу

Кампліменты, віншаванні, кветкі — у гэты дзень уся ўвага належала тым, за плячыма якіх шматгадовая праца, нялёгкія выпрабаванні і багаты жыццёвы вопыт. Да Дня пажылых людзей Альхоўская сельская бібліятэка ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” сумесна з Домам культуры арганізавалі для жыхароў вёскі срэбнага ўзросту вечар-прызнанне “Людзі цікавага лёсу”.

Удзельнікі мерапрыемства змаглі адпачыць ад паўсядзённых клопатаў, весела правесці час, пагутарыць адзін з адным. Святочную атмасферу падтрымалі спевы, танцы і інтэлектуальныя гульні.