Летні бібліятэчны арт-праект

27 ліпеня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла арт-праект “Вясёлка лета”. На бібліятэчнай пляцоўцы на адкрытым паветры былі прадстаўлены кнігі пра падарожжы летнія прыгоды і папулярныя часопісы. Гасцей горада цікавіла літаратура пра Навагрудак і яго гісторыю. Карціны з нацюрмортамі і пейзажамі навагрудскіх мастакоў экспанаваліся на выставе “З любоўю да малой Радзімы”. З турыстычнымі славутасцямі Гродзеншчыны знаёміла настольная пазл-гульня.

Дзеці на пляцоўцы чыталі маляўнічыя кнігі, гулялі ў віктарыну і малявалі.

Наведвальнікі міні-музея міні-макетаў “Страчаная спадчына” падчас экскурсій акунуліся ў гісторыю даваеннага Навагрудка.