Лекцыя-падказка пра лекавыя травы

Чарговае пасяджэнне клуба па інтарэсах “Дабрадзея” Навагрудскай спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку, якое адбылося 27 ліпеня, прайшло ў форме лекцыі-падказкі “Дзівосны свет лекаў”.

Лета гэта не толькі адпачынак, але і магчымасць сабраць гаючыя травы. Вядома, гэтыя “народныя лекі” вельмі папулярныя сярод членаў клуба, таму свежая інфармацыя пра іх збор і выкарыстанне была ўспрынята з цікавасцю.

Сустрэча, як заўсёды, прайшла ў прыемнай атмасферы з кубачкам гарбаты з лекавых траў.