Легенды не старой Гародні

Павач, А. Легенды не старой Гародні / А.Павач. – Гродно: ТАА “ЮрсаПрынт”, 2018. – 158 с.

Кніга гарадзенскага гісторыка, краязнаўца, аўтара кніг “Пад крылом Каложы”, “Красная книга Гродно”, “Шпацыр па Гародні” Андрэя Павача.

Па-сапраўднаму чароўнае выданне, аздобленае фантастычнымі малюнкамі і афортамі вядомага беларускага мастака Івана Русачака, выйшла з нагоды 890-годдзя Гродна. Змяшчае больш 200 легенд і паданняў, якія распавядаюць пра паходжанне гарадскіх тапонімаў, знакамітых асоб, будынкі, плошчы і вуліцы горада. Маюцца тут і гісторыі, звязаныя з простымі гараджанамі, якія пераказваліся як анекдоты і нават жахі.

Сабраныя пад адной вокладкай гісторыі падзеленыя на сем раздзелаў: “На гарадзенскай брукаванцы”, “Рыцары, дойліды ды… малпачка”, “Каралеўскі дом”, “Госці. Званыя ды не вельмі”, “Людзі ды кветкі з-над Нёмана”, “Доўгая, доўгая дарога…”, “Нашыя байкі”.

Кніга прысвечана памяці Віктара Юр’евіча Саяпіна.

Яна будзе карысна экскурсаводам, настаўнікам гісторыі, вучням старэйшых класаў, і ўсім, хто цікавіцца загадкамі Гродна.

Пазнаёміцца з выданнем можна ў аддзеле краязнаўства (вул. Замкавая, 20, каб 11). Тэл.: 71-89-54.