Краязнаўчыя чытанні “Гродзеншчына: мінулае і сучаснасць” прайшлі ў Свіслацкай раённай бібліятэцы

20 жніўня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы прайшлі краязнаўчыя чытанні “Гродзеншчына: мінулае і сучаснасць”, прысвечаныя 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Прысутныя даведаліся аб гісторыі і сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці, аб тым, які ўклад уносіць сучасная Гродзеншчына ў агульную скарбонку краіны. (ФОТА 1)

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі электронную прэзентацыю “Гродзеншчына: мінулае і сучаснасць”, якая пазнаёміла з сімволікай вобласці, са знакамітымі людзьмі, што ўнеслі вялікі ўклад у развіццё Гродзеншчыны. Быў зроблены акцэнт на імёны вядомых землякоў раёна, занесеных у кнігу “Гродненщина в лицах”. (ФОТА 2)

Падчас агляда тэматычнай  выставы “Гродзеншчына – цудоўная кветка вянка Беларусі” прысутныя пазнаёміліся з дасягненнямі гродзенскіх аграрыяў, што традыцыйна атрымоўваюць высокі ўраджай, надоі, прывесы. Быў прадстаўлены цікавы матэрыял аб мінулым і сённяшнім Прынёманскага края.