Кнігі ў дар ад Генеральнага консула Рэспублікі Польшча

Навагрудская раённая бібліятэка атрымала ў дар кнігі ад Генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў горадзе Гродна Яраслава Ксёнжака. Усяго 199 асобнікаў на польскай мове.

Кнігі прайшлі апрацоўку і ўжо паступілі на абанемент бібліятэкі. Гэта мастацкая літаратура, кнігі па гісторыі Польшчы, кнігі для дзяцей.          Навагрудчане будуць мець магчымасць пашырыць свае веды, чытаючы польскамоўныя выданні Адама Міцкевіча, Генрыха Сенкевіча, Стэфана Жаромскага, байкі, кнігі камедыйнага жанра і шмат іншых папулярных выданняў.

Жыхары рэгіёну ўдзячны Генеральнаму конуслу Яраславу Ксёнжыку за кніжны падарунак.