Карагод казак

22 студзеня супрацоўнікі аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі наведалі дзіцячы сад № 4 г.Навагрудка. Падчас гучных чытанняў “Карагод казак” выхаванцы пазнаёміліся з новымі казкамі, з вялікай цікавасцю слухалі аповяд пра тое, як ствараюцца і для чаго патрэбны кнігі, як правільна з імі абыходзіцца. Дзеці з захапленнем разглядалі прапанаваныя ім кнігі, адказвалі на пытанні віктарыны  “Па старонках любімых казак”, удзельнічалі ў гульнях.