Каляровая кніга лета

20 чэрвеня ў 10:30 Навагрудская раённая бібліятэка запрашае на гадзіну цікавых адкрыццяў “Каляровая кніга лета”.

Маленькія чытачы прымуць удзел у гульнёвай праграме, падчас якой ім давядзецца адгадваць загадкі пра кветкі, збіраць прысвечаныя ім прыказкі, успомніць назвы кветак, якія носяць імёны людзей, вызначыць назвы кветак па форме лісця, вывучыць назвы кветак з легенд, урэшце рэшт стаць удзельнікамі аўкцыёна лекавых кветак.

Тэлефон для даведак: 8 (01597) 2 05 05.

Чакаем усіх жадаючых па адрасе: г. Навагрудак, вул. 1 мая, 1.