Зямлі маёй роднае слова

21 лютага ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне”. Чарговая сустрэча была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 і 9 класаў ДУА “Гімназія № 1 г. Масты”. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і станаўлення нацыянальнай мовы беларусаў. У аўтарскім выкананні прагучалі вершы мясцовай паэтэсы Галіны Васілеўскай, прысвечаныя роднаму краю.

Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у конкурсе “Падумай і адкажы” і літаратурнай віктарыне “Пісьменнікі 19 стагоддзя”.

Дэманстравалася кніжная выстава “Роднаму слову – гучаць вечна”.