Запрашаем на гульню-вандроўку “Навагрудскай сцяжынкай”

26 жніўня а 10-ай гадзіне Навагрудская раённая бібліятэка запрашае прыняць удзел у займальнай гульні-вандроўцы “Навагрудскай сцяжынкай”. Першым пунктам прыпынку стане станцыя “Тэатральная”, дзе адбудзецца паказ лялечнага спектакля па літаратурнай казцы “Пернікі для ваўка” ЛіТэатра “Церамок”. Міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына” стане прыпынкам другім і пазнаёміць з гістарычнымі і архітэктурнымі славутасцямі Навагрудка. Свае сакрэты раскрые “Куфэрак з гісторыяй”, дзе патрэбна будзе разгадаць гістарычныя артэфакты.

На працягу мерапрыемства кожны зможа наведаць цікавыя і славутыя навагрудскія мясціны, пазнаёміцца з краязнаўчымі кніжнымі навінкамі.

Чакаем па адрасе: г.Навагрудак, вул 1 Мая, д.1; зала пасяджэнняў.

Пры сабе мець – добры настрой і цікавасць да гістарычнага мінулага роднага краю.