“Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”

Сёлета першы ўрок ведаў прайшоў пад назвай Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!.

Супрацоўнікі Іўеўская дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі ўрок гісторыі па дадзенай тэме для вучняў  3-х і 10-х класаў.

Разам з вучнямі мы перагарнулі некаторыя старонкі нашай гісторыі, зазірнулі ў сучаснасць. Паразважалі пра тое, чым можа ганарыцца наша краіна і мы з вамі.

Мы, беларусы, жыхары суверэннай, незалежнай краіны, ведаем свае духоўныя карані, зберагаем дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена будуем квітнеючую будучыню.

Сардэчна віншуем усіх са святам, дабрабыту і шчасця ў кожны дом!