Дзівосны свет герояў кніг Ягоўдзіка

Бібліятэкар Каралінскай інтэграванай сельскай бібліятэкі ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка” 3 красавіка запрасіла сваіх юных чытачоў на абмеркаванне кніг “Дзівосны свет герояў кніг Ягоўдзіка”, які быў прысвесаны 65-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Дзеці разам з бібліятэкарам успомнілі творчасць Уладзіміра Ягоўдзіка. Узгадалі легенды, казкі і апавяданні, аповесці і мініяцюры аб нашай прыродзе і гістарычнай спадчыне Беларусі. Супрацоўнік установы нагадала рабятам, што самыя новыя творы пісьменніка выходзяць у серыі ”Скарбы Радзімы”. Гэтая серыя заснавана ў 2008 годзе і адрасавана дзецям, падлеткам, а таксама дарослым, якія занепакояны станам роднай прыроды.

Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем разглядалі яркія і насычаныя малюнкамі і фотаздымкамі кнігі аўтара.