Дзень роднай мовы

У Дзень роднай мовы кожны год бібліятэчныя ўстановы ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» ладзяць для сваіх чытачоў цудоўныя імпрэзы, каб у чарговы раз падкрэсліць багацце фарбаў і гукаў роднай мовы, яе непаўторнасць.

І менавіта ў гэты дзень, які пачаўся пад дывізам «Размаўляй са мной па-беларуску», у Карэліцкай раённай бібліятэцы праходзілі акцыі «Салодкі камплімент» і «Вершы ў кішэні»; апытанне «Слова дня»; інтэлектуальныя хвіліны «Паспрабуй перакладзі» і «Загадкі на беларускай мове».

Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі прысутным яшчэ і аповед аб гістачычным шляху мовы, цікавыя вершы і песні.

Акрамя гэтага ўсе разам напісалі агульнаадукацыйную дыктоўку. Урывак з твора С.Грахоўскага аб бацькоўскай хаце, матчынай калысцы і вялікай любові да сваёй маленькай радзіме прадыктавала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, краязнаўца Святлана Кошур.