Дзень кнігадарэння

З нагоды Дня кнігадарэння, які адзначаецца 14 лютага, Харосіцкая сельская бібліятэка ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” выхаванцам Нягневіцкага дзіцячага садка падарыла новыя, спецыяльна набытыя для гэтага выпадку, кнігі.

Дзяцей вельмі ўзрадавала літаратура: яны не маглі стрымліваць свае эмоцыі і з натуральнай цікавасцю гарталі старонкі кніг.

Спадарожна бібліятэкар расказала дзецям пра бібліятэку, кнігі і запрасіла стаць актыўнымі чытачамі ўстановы.