Дзень ведаў у бібліятэцы

2 верасня ў бібліятэках Свіслацкага раёна прайшоў урок ведаў “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!”.

Старшакласнікі, прымаючы актыўны ўдзел у інтэрактыўнай гульні, успомнілі гісторыю Беларусі, прыгажосць беларускай прыроды, разнастайнасць рамёстваў, багацце роднай мовы, выдатных людзей нашай Айчыны. Вучні паказалі сваю эрудыцыю і добрыя веды, прайшоўшы выпрабаванні па намінацыях: “Дзяржава і яе сімвалы”, “Зямля Беларусі – краіна герояў”,  “Культурная спадчына”, “Каменны летапіс”, “Зямля пад белымі крыламі”, “Песняры”, “Крок у будучае”. Кожная каманда выбірала намінацыю і складанасць пытанняў, адказы на якія ацэньвала журы ў балах. За актыўны ўдзел у гульні каманды былі ўзнагароджаны граматамі.

З добрым настроем і пазітыўнымі эмоцыямі распачаўся новы навучальны год.