Дабрыня і добрыя сравы

25 студзеня ўрок дабрыні “Дабрыня і добрыя справы” ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі наведалі вучні 5“А” і 5“Б” класаў СШ № 1 г.Навагрудка. Удзельнікі пабывалі на “востраве Прымавак”, у “горадзе Ветлівасці”, на “мысе Культуры”, у “Казачнай даліне”, на “Добрай Зямлі”.

Дзеці расказвалі пра свае добрыя справы, адгадвалі загадкі, спявалі песні пад караоке, складалі смайлікі з фасолі. Напрыканцы мерапрыемства склалі сонейка, на праменьчыках якога напісалі добрыя справы, якія яны мараць зрабіць.