Гісторыя праз лёсы

Марціновіч, А. А. Гісторыя праз лёсы. Том 4 / А. А. Марціновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 355 с. : іл.
Чацвёрты том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай літаратурнай прэміі і шэрагу іншых прэстыжных літаратурных прэмій Алеся Марціновіча “Гісторыя праз лёсы” складаецца з чарговых трох кніг: “Сад, у якім заўсёды сонечна”, “Шчасце ў марах і наяве”, “Цуда-свет балет”. Кнігі адметныя цікавасцю зместу, у якім шмат нечаканых і неверагодных эпізодаў.
Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту.
Азнаёміцца з кнігай можна ва ўніверсальнай чытальнай зале па адрасе вул. Замкавая, 20. Тэл. для даведак: 71-89-49