Гродзенская вобласць: погляд праз гады

31 студзеня 2019 года супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” падрыхтавалі і правялі краязнаўчую гадзіну “Гродзенская вобласць: погляд праз гады”, прысвечаную 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні гімназіі № 1 г. Іўя. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй узнікнення Гродзенскай вобласці, прасачылі ўвесь шлях развіцця і станаўлення высокаінтэнсіўнай сельскай гаспадаркі, эфектыўнай прамысловасці, развітай сацыяльнай інфраструктуры. У час мерапрыемства гучалі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Принёманскому краю.

Увазе прысутных была прадстаўлены агляд літаратуры з кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі “Гродзенскай вобласці – 75”.