Герой і легенда

11 ліпеня Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А.Макаёнка запрасіла чытачоў на знаёмства з новай кнігай Мікалая Малішэўскага “Давыд Гарадзенскі. Герой і легенда”, якая выйшла ў выдавецтве “ЮрСаПрынт”.

Выданне прысвечана аднаму з выбітных дзеячаў гісторыі Гродна, вядомаму паспяховай барацьбой супраць крыжакоў. Непераможны палкаводзец, князь, стараста Гродзенскага замка, зяць вялікага князя літоўскага і рускага, “граза крыжакоў” — гэта ўсё пра Давыда Гарадзенскага.

Прэзентацыя пачалася з чытання “Балады пра Давыда Гарадзенскага” Апанаса Цыхуна.

Аўтар падзяліўся планамі аб тым, што ў бліжэйшы час магчыма перавыданне кнігі, куды ўвойдзе перадгісторыя асад г. Гродна крыжакамі, будуць змешчаны новыя ілюстрацыі і дакументы.