Віншуем з перамогай бібліятэкараў Карэліччыны!

З мэтай стварэння асабістага фірменнага турыстычнага знака сектар спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама арганізаваў раённы конкурс.

На працягу трох месяцаў усе жадаючыя маглі даслаць свае распрацоўкі турыстычнага знака Карэліцкага раёна.

І вось, вынікі падведзены. Лепшым варыянтам фірменнага знака прызнана работа калектыва ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».

Віншуем з перамогай!