Віншавальная паштоўка “Славім узрост залаты”

Кашалеўская сельская бібліятэка ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” 28 верасня запрасіла чытачоў пенсійнага ўзросту на віншавальную паштоўку “Славім узрост залаты”. Для людзей “залатога ўзросту” дзеці, сябры бібліятэкі і яе актывісты аформілі віншавальную паштоўку, на якой напісалі ўрыўкі з вершаў і цёплыя словы пажаданняў.

У гэты дзень у бібліятэцы працаваў ФітаБар. За кубачкай гарбаты ўдзельнікі свята расказвалі пра свае сем’і, дзяліліся ўспамінамі аб асабістым жыцці, рэкамендавалі “фірменныя” рэцэпы прыгатавання страў. А потым былі песні, якія краналі пачуццёвыя струны душы.

Мерапрыемства дапаўняла кніжная выстава “Для тых, хто не лічыць гады”.