Біблія-квілт “Шкодным звычкам скажам: Не!!!”

У Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання 8 кастрычніка адбыўся  бібліятэчны квілт “Шкодным звычкам скажам: Не!!!”. Хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі пра свае звычкі, якія яны лічаць добрымі  і пра тыя, ад якіх хацелі б пазбавіцца. Бібліятэкары распавялі ім пра ўздзеянне на арганізм шкодных рэчываў. Бібліятэкары пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам, каб да ўсіх добрых звычак, якія ў іх ужо ёсць, дабавілася і такая ДОБРАЯ ЗВЫЧКА, як ЧЫТАЦЬ ДОБРЫЯ КНІГІ!

А яшчэ дзеці “размалявалі” звычкі-малюнкі, на якіх адлюстраваны добрыя і не вельмі звычкі людзей.