Бібліятэкі Дзятлаўшчыны ў Год малой радзімы: краязнаўчы аспект дзейнасці

26 верасня на базе Раклевіцкай сельскай бібліятэкі-цэнтра традыцыйнай культуры адбыўся раённы семінар бібліятэчных работнікаў “Бібліятэкі Дзятлаўшчыны ў Год малой радзімы: краязнаўчы аспект дзейнасці”.

Спачатку адбылася экскурсія па бібліятэцы і знаёмства з вопытам яе работы.

Затым загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу С.В.Сербін  выступіла перад прысутнымі з метадычнымі рэкамендацыямі “Бібліятэчнае краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцей”. М.В.Крупіца, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі, правяла практычныя заняткі па пошуку фактаграфічнага матэрыялу пры дапамозе электроннага каталога.