Бібліяноч «Мода. Кніга. Прыгажосць»

У апошнюю суботу лета ў ГБ № 3 ДУК “ЦБС г.Гродна” трэці раз прайшла бібліяноч – “Мода. Кніга. Прыгажосць”.

Бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых пабываць на незвычайным мерапрыемстве, дзе гасцей чакалі: паказ мадэльнага агенцтва “SIGMA”, дэманстрацыя адзення беларускага брэнда “Панда” і  дэфіле “Стылі ў адзенні” мадэлямі міжнароднага жаночага клуба “Smooth. Style Гродна”, дэфіле з сумкамі-шоперамі і сабачак у касцюмах ад дызайнера Алены Анціпінай-Бялявічус; жывая музыка, танцы і майстар-клас ад Школы афра – і лацінаамерыканскіх танцаў “Dance Art” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

На працягу вечара дзейнічалі выставы: кніг “Мода. Кніга. Прыгажосць” з фонду аддзела мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага, касцюмаў з калекцыі дызайнера Наталлі Маёравай “Бона Сфорца”, работ мастачкі Кацярыны Забелінай і яе вучаніц, лялек ручной работы майстроў клуба “Гродзенская лялька” (пры ГБ № 3).

Не засталася без увагі прысутных і фотазона, дзе працавалі прафесійныя фатографы Вікторыя Паздзеева і Валерый Курбатаў.

Жадаючыя спрабавалі свое сілы ў вырабе самаробнай лялькі падчас майстар-класа, які праводзілі сябры клуба “Гродзенская лялька”.