Беларусь на перекрёстке времён

Мерапрыемства, накіраванае на патрыятычнае выхаванне моладзі правялі супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі. Дыскусійны стол “Беларусь на перекрёстке времён” сабраў у адной зале вучняў ДУА “СШ№ 2 гарадскога пасёлка Карэлічы”, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў раёна, супрацоўнікаў бібліятэкі.

У межах сустрэчы адбыліся экскурс у гісторыю нашай Радзімы (аповед аб дасягненнях краіны, яе перспектывах і будучыні); інтэлектуальная гульня на веданне гісторыі, геаграфіі, палітыкі нашай краіны; акцыя “100 ідэй для Карэліччыны” (менавіта кожны вучань мог прапанаваць сваю ідэю, як зрабіць жыццё роднага пасёлка яшчэ больш цікавым і насычаным), кніжная выстава “Беларусь – мая Радзіма”.

У дыскусіі прынялі ўдзел прадстаўнікі раённага Савета ветэранаў, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”, якія ў цікавай і змястоўнай форме расказалі аб дзейнасці сваіх арганізацый, планах і задачах.