Беларускія прысмакі, ці Ежа нашых продкаў

Калектыў Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі працягвае сваю працу ў межах праекта “Беларускі чацвер”.

Новае паўгоддзе распачалося шэрагам мерапрыемстваў беларускай тэматыкі, першым сярод якіх стаў яркі і цікавы майстар-клас “Беларускія прысмакі, ці Ежа нашых продкаў”.

Бібліятэкары запрасілі наведвальнікаў прышкольнага лагера “Ивьеград” у імправізаную беларускую хату, дзе іх з беларускай гасціннасцю сустракала сапраўдная гаспадыня.

Самабытнасць і смак родных страў адчулі ўдзельнікі мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы, дзе можна было не толькі пагуляць у беларускія народныя гульні, адгадаць загадкі, паслухаць прыказкі і прымаўкі, але і пакаштаваць традыцыйную беларускую ежу і нават павучыцца яе гатаваць. Духмяная верашчака, запечаная сакавітая бульба, хатнія каўбасы, залацістыя дранікі, бліны, клёцкі, саленні, бярозавік, напоі на травах і ягадах – менавіта з такімі стравамі сустрэліся тут рабяты.

На выставе былі прадстаўлены кнігі і часопісы, з дапамогай якіх можна было знайсці рэцэпты нацыянальнай кухні беларусаў і пазнаёміцца з традыцыямі і бытам беларускага народа.