Акцыя да Міжнароднага дня адмовы ад курэння

19 лістапада бібліятэчны пункт Навагрудскай раённай бібліятэкі ладзіў інфармацыйную акцыю “Свет без цыгарэты”, прымеркаваную да Міжнароднага дня адмовы ад курэння, удзельнікамі якой сталі падлеткі і моладзь. У ходзе мерапрыемства яны прынялі ўдзел у сэлфі-тайме «Курить не модно, дыши свободно!», пазнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай пра шкоду курэння і здаровы лад жыцця, адказалі на пытанні пазнавальнай віктарыны “Што адбудзецца, калі вы адмовіцеся ад цыгарэт”, а на развітанне атрымалі інфармацыйныя буклеты па тэме.