Адзіны дзень бяспекі

10 верасня прайшло вялікае свята ў межах Адзінага дня бяспекі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі, прадстаўнікі МНС, БРСМ, міліцыі.

Бібліятэкары падрыхтавалі цікавыя выставы, зоны для фатаграфавання. Дзеці з радасцю ўключыліся, дзе не толькі хлопчыкі, але нават і дзяўчынкі змаглі з задавальненнем прымерыць на сябе касцюмы выратавальнікаў пафатаграфавацца.

Гульні, конкурсы, віктарыны – усё гэта было заклікана павысіць цікавасць да праблемы бяспекі.

Для аматараў спакойнага адпачынку былі падрыхтаваны фламастары, кожны мог намаляваць выратавальніка.

Свята атрымалася змястоўным, цікавым і вясёлым. І, магчыма, калі-небудзь атрыманыя веды змогуць выратаваць чыёсьці жыццё.