Рэгiстрацыя:

Вынікі абласнога конкурсу “На лепшы электронны інфармацыйны рэсурс, створаны публічнымі бібліятэкамі Гродзенскай вобласці”

   Падведзены вынікі абласнога конкурсу “На лепшы электронны інфармацыйны рэсурс, створаны публічнымі бібліятэкамі Гродзенскай вобласці” за 2015 год.
    Удзел у конкурсе прынялі 14 публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці.
  Матэрыялы па намінацыі “Лепшае электроннае выданне, створанае публічнымі бібліятэкамі” даслалі 10 бібліятэчных устаноў:

  - раённыя бібліятэкі: ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”, ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.Кавалеўскага”, ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”, ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”, ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”, ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”, ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі”, інфармацыйна-бібліятэчны аддзел ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”;
  - дзіцячыя бібліятэкі: ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, ДУК “Свіслацкая раённая бібліятэка”.
Установамі падрыхтаваны разнастайныя матэрыялы ў электронным выглядзе: мультымедыйныя прэзентацыі, віктарыны, агляды літаратуры, краязнаўчыя падарожжы, буктрэйлеры і г.д.
У намінацыі “Лепшы бібліятэчны электронны рэсурс, даступны аддаленым карыстальнікам (далей   – WЕВ-сайт)” удзельнічалі 4 работы прадстаўленыя дзяржаўнымі установамі культуры: “Ваўкавыская раённая бібліятэка”, “Іўеўская раённая бібліятэка”, “Зэльвенская раённая бібліятэка” і “Навагрудская раённая бібліятэка”.

  Канкурсанты на працягу года праводзілі актыўную работу па ўдасканаленні і развіцці ўласных WЕВ-сайтаў, сачылі за своечасовым абнаўленнем інфармацыі, стваралі новыя актуальныя рубрыкі, цікавыя старонкі для дзяцей і г.д.
  Згодна з пратаколам пасяджэння журы абласнога конкурсу “На лепшы электронны інфармацыйны рэсурс, створаны публічнымі бібліятэкамі Гродзенскай вобласці”, якое адбылося 10 снежня 2015 года, пераможцамі прызнаны:

ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”
(дырэктар – Царук І.М.) –
у намінацыі
“Лепшае электроннае выданне, створанае публічнымі бібліятэкамі”

ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”
(дырэктар Мірончык С.А.) –
у намінацыі
“Лепшы бібліятэчны электронны рэсурс,
даступны аддаленым карыстальнікам (WЕВ-сайт)”
http://ivie-lib.by

 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет