Рэгiстрацыя:

Выдавецкія працы

   Штогод супрацоўнікі абласной бібліятэкі рыхтуюць звыш 20 творчых прац.
   Традыцыйнымі з’яўляюцца аналіз дзейнасці бібліятэк Гродзеншчыны за год, краязнаўчы каляндар знамянальных і памятных дат у дапамогу планаванню, 4 выпускі інфармацыйнага бюлетэня “З жыцця бібліятэк вобласці”, штогадовы інфармацыйны зборнік “У дапамогу метадысту” (уключае план метадычнага кіравання работай бібліятэк на наступны год, а таксама матэрыялы з вопыту работы).
   Значная частка выдавецкіх матэрыялаў бібліятэкі носіць краязнаўчы характар. Гэта сцэнарыі і метадычныя матэрыялы да святкавання юбілеяў нашых знакамітых землякоў і значных падзей у жыцці Прынёманскага краю: “Усё, чым даражыў, збярог”, да 75-годдзя П.Макаля; “Песняры Прынямоння”, па творчасці гродзенскіх паэтаў Ю.Голуба і Б.Ермашкевіча; “Хараство і боль жыцця”, да 75-годдзя з дня нараджэння В.Адамчыка; “Краса і гонар – наш Гродна”, да 880-годдзя г.Гродна і г.д.
   Адным з найбольш каштоўных з’яўляецца:
   навукова-папулярнае выданне “Галоўная кніжніца Прынямоння: да 180-годдзя з дня заснавання ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (2010 г.).
   Кніга – вынік працы аўтарскага калектыву супрацоўнікаў розных структурных падраздзяленняў (аддзелаў: бібліятэказнаўства, абанемента, выданняў на замежных мовах, краязнаўства, універсальнай чытальнай залы, дзіцячага філіяла) на чале з дырэктарам бібліятэкі Л.В.Мальцавай. Выданне складаецца з дзвюх частак:
   І. “Шлях даўжынёю ў 180 гадоў”;
   ІІ. “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага. 1830-2010 гг.: бібліяграфічны паказальнік”.
   У працэсе падрыхтоўкі кнігі вывучаны матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь у Гродне, Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, ведамасныя архівы ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, фонд аддзела рэдкай кнігі і старадрукаў УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”, зроблены копіі важнейшых архіўных дакументаў, перакладзены шэраг матэрыялаў з польскай мовы.
   Адной з крыніц інфармацыі сталі ўспаміны былых супрацоўнікаў і прадстаўленыя імі матэрыялы.
   Першая частка выдання багата ілюстравана фотаздымкамі, дапоўнена імянным паказальнікам.
   Бібліяграфічны паказальнік “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага. 1830-2010 гг.” (ІІ частка выдання) змяшчае 497 бібліяграфічных запісаў, прысвечаных гісторыі і дзейнасці абласной бібліятэкі за 1830-2010 гг.
   Кніга выйшла ў свет у Гродзенскай тыпаграфіі накладам 1000 экз. напярэдадні юбілейных мерапрыемстваў.
   Зборнік “Гарадзенскія чытанні” выдадзены ў 2011 годзе ўключае матэрыялы Першых-Чацвёртых Гарадзенскіх чытанняў (звыш 30 дакладаў), якія праводзіліся ў 2006-2009 гадах.
   Так, падчас Першых Гарадзенскіх чытанняў (2006 г.) ключавой праблемай было развіццё друкарскай і кніжнай справы Прынёманскага краю, вызначэнне першага перыядычнага выдання Беларусі і Гарадзеншчыны.
   Асноўныя пытанні Другіх (прысвячаліся 880-годдзю з часу першага ўпамінання Гродна, 2007 г.) – пачатковы перыяд існавання горада, у тым ліку – вызначэнне дакладнай даты першага ўпамінання Гродна ў Іпацьеўскім, Лаўрэнцьеўскім і Радзівілаўскім летапісах.
   Трэція навуковыя чытанні (2008 г.) уключалі агляд жыцця і дзейнасці слынных гарадзенцаў і іх уплыў на развіццё роднага горада. 2008 год быў юбілейным для знакавых асоб у гісторыі абласнога цэнтра. Гэта – 725-годдзе Давыда Гарадзенскага, 475-годдзе Стэфана Баторыя, 280-годдзе Антонія Тызенгаўза. Гэтым і іншым гістарычным і сучасным асобам прысвячаліся даклады гродназнаўцаў. Адметнасцю Трэціх чытанняў стала тое, што ў іх прымалі ўдзел не толькі вядомыя даследчыкі – прафесары, дацэнты, дактары і кандыдаты гістарычных навук, але і іх малодшыя калегі.
   Чацвёртыя Гарадзенскія чытанні (2009 г.) прысвячаліся гісторыі тэатральнай культуры Гарадзеншчыны, у тым ліку – Тэатра Тызенгаўза (падчас мерапрыемства было дакладна вызначана месцазнаходжанне будынка тэатра).
   Буклет “Домік Элізы Ажэшкі” (2011 г.) выдадзены ў Гродзенскай тыпаграфіі накладам 1000 экз. на беларускай, польскай, рускай і англійскай мовах.
   Буклет – вынік працы аўтарскага калектыву супрацоўнікаў бібліятэкі (юнацкага філіяла і аддзела выданняў на замежных мовах).
Супрацоўнікі бібліятэкі вывучаkb матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь у Гродне, Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. Былі зроблены копіі некаторых важнейшых архіўных матэрыялаў (напрыклад, метрычны запіс аб узяцці шлюбу Элізы Паўлоўскай і Пятра Ажэшкі ад 9 студзеня 1858 года, прашэнне дваранкі Э.Ажэшкі аб выдачы замежнага пашпарта ад 18 лістапада 1892 года, рахунак даходаў і расходаў па арганізацыі канцэрта-балю ад 6 студзеня 1908 года і інш.), перакладзены шэраг матэрыялаў з польскай мовы, у тым ліку з фонду Падляскай ваяводскай бібліятэкі імя Л.Гурніцкага.
   Буклет багата ілюстраваны фотаздымкамі пісьменніцы, яе “Доміка” як у мінулым, так і на сучасным этапе.


  

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет