Рэгiстрацыя:

Краязнаўчы каляндар

Юбіляры студзеня

  110 гадоў з дня нараджэння Ляхава Фёдара Аляксандравіча (1908, в.Моргавічы Іўеўскага раёна – 1951), савецкага дзяржаўнага дзеяча, удзельніка антыфашысцскага падполля ў Вялікую Айчынную вайну. У 1948-1950 гг. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама.


  180 гадоў з дня нараджэння Бічэль Дануты Янаўны (Бічэль-Загнетава; нар. у 1938 г. ці 3 снежня 1937 г., в.Біскупцы Лідскага раёна), беларускай паэтэсы, грамадскага дзеяча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984). Жыве ў Гродне.


  180 гадоў з дня нараджэння  Карпуця Івана Мацвеевіча (1938, в.Даўбянкі Бераставіцкага раёна – 2012), беларускага вучонага ў галіне ветэрынарыі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара ветэрынарных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (1997).

  180 гадоў з дня нараджэння Лобур Тамары Рыгораўны (нар. у 1938 г., Смаргонь), беларускага мовазнаўца, педагога, заслужанай настаўніцы Беларусі.


  180 гадоў з дня нараджэння Наркуна Зянона Міхайлавіча (1938, в.Парубнікі Воранаўскага раёна – 2009), беларускага матэматыка. З 1965 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  170 гадоў з дня нараджэння Балабановіча Усевалада Канстанцінавіча (нар. у 1948 г., в.Скорычы Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне энергетыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара.


  170  гадоў з дня нараджэння Весялухі Уладзіміра Мікалаевіча (1948, в.Старыя Дзевяткавічы Слонімскага раёна – 2004), беларускага педагога, паэта, краязнаўца. 


  170  гадоў з дня нараджэння Дарохіна Уладзіміра Васільевіча (нар. у 1948 г., Слонім), беларускага кампазітара, педагога, прафесара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.


  170  гадоў з дня нараджэння Карабанава Аляксандра Міхайлавіча (нар. у 1948 г., г.п.Зэльва), беларускага вучонага ў галіне фізіялогіі жывёл, доктара біялагічных навук. У 1976-1991 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце. У 1991-1998 гг. – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  160  гадоў з дня нараджэння Колінай Святланы Віктараўны (нар. у 1958 г., в.Субачы Ваўкавыскага раёна), беларускага вучонага ў галіне ветэрынарыі, педагога.


  290  гадоў з дня нараджэння Мацкевіча Баляслава Іосіфавіча (нар. у 1928 г., в.Гнесічы Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя. У 1962-2000 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.


  3 – 280 гадоў з дня нараджэння Нарбута Казіміра (свецк. Даніла; 1738, в.Крупава Лідскага раёна – 1807), беларускага асветніка, філосафа, педагога, доктара права, прадстаўніка эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве. Вучыўся ў піярскай школе ў Шчучыне.


  3 – 110 гадоў з дня нараджэння Нікана Міколы (1908 – 1999), беларускага культурна-грамадскага дзеяча, педагога. У 1928 г. скончыў Свіслацкую гімназію. У 1930-я гг. настаўнічаў у Гродне.


  3 – 90 гадоў з дня нараджэння Палуяна Уладзіміра Аляксандравіча (нар. у 1928 г., в.Некрашэвічы Карэліцкага раёна), беларускага гісторыка, педагога, доктара гістарычных навук, прафесара.


  4 – 70 гадоў з дня нараджэння Іванова Валерыя Кірылавіча (нар. у 1948 г.), беларускага кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978). Вучыўся ў Гродзенскім музычна-педагагічным вучылішчы.


  

  6 – 80 гадоў з дня нараджэння Стралюка Мар’яна Іванавіча (1938, в.Мохавічы Лідскага раёна – 2000), беларускага вучонага ў галіне энергетыкі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.


    760  гадоў з дня нараджэння Лантух Таццяны Васільеўны (нар. у 1958 г., Гродна), беларускага музычнага педагога, піяніста. З 1988 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

    8 – 75 гадоў з дня нараджэння Сокала Сцяпана Фёдаравіча (нар. у 1943 г.), беларускага вучонага-юрыста, гісторыка, філосафа, доктара юрыдычных наук, прафесара, кавалера ордэна “Знак Пашаны”, выдатніка адукацыі Беларусі. У 1985-1990 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

  8 – 70 гадоў з дня нараджэння Кузікевіча Івана Мікітавіча (нар. у 1848 г., в.Сухая Даліна Гродзенскага раёна), беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі.


  10 – 90 гадоў з дня нараджэння Нікіціна Васіля Сямёнавіча (1928 – 1996, Гродна), беларускага вучонага ў галіне біялогіі і хіміі, педагога. У 1958-1976 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.


    10 – 80 гадоў з дня нараджэння Сяргейчыка Уладзіміра Міхайлавіча (нар. у 1938 г., в.Траццякі Бераставіцкага раёна), беларускага музычнага педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, выдатніка адукацыі, кавалера ордэна Францыска Скарыны, лаўрэата прэміі імя А. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Рэжысёр года” (2010). З 1961 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.

  12 – 90 гадоў з дня нараджэння Беражнова Івана Панцялеевіча (1928 – 2004), беларускага вучонага ў галіне рэнтгеналогіі і радыялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя. У 1972-1995 гг.  працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.


  13 – 120 гадоў з дня нараджэння Ратайкі Пятра Іванавіча (1898 – 1982), савецкага дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У 1939-1941 гг. – старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. У 1944-1948 гг. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

  13 – 110 гадоў з дня нараджэння Мальца Івана Васільевіча (1908, в.Мольнічы Навагрудскага раёна – 2000), беларускага грамадскага і культурнага дзеяча, дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, заслужанага настаўніка Беларусі.


   14 – 125 гадоў з дня нараджэння Буйло Канстанцыі (сапр. Калечыц Канстанцыя Антонаўна; 1893 – 1986), беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Настаўнічала на Лідчыне.


  14 – 80 гадоў з дня нараджэння Валашчука Васіля Міхайлавіча (нар. у 1938 г.), беларускага філолага. З 1989 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  14 – 80 гадоў з дня нараджэння Дубко Аляксандра Іосіфавіча (1938 – 2001, Гродна), беларускага дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1982 г.), Героя Беларусі (2001 г.), кавалера 2-х ордэнаў Леніна, ордэнаў Айчыны III ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”. З 1960 г. – аграном, дырэктар вучэбнай гаспадаркі “Станіславова” Гродзенскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага інстытута. У 1966-1970 гг. – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Бераставіцкага раёна. У 1970-1972 гг. – дырэктар трэста малочна-гароднінных саўгасаў Гродзенскай вобласці. У 1972-1994 гг. – старшыня калгаса “Прагрэс” Гродзенскага раёна. У 1994-2001 гг. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

  15 – 110  гадоў з дня нараджэння Азгура Заіра Ісакавіча (1908 – 1995), беларускага скульптара, Героя Сацыялістычнай Працы (1978), народнага мастака Беларусі і СССР, акадэміка НАН Беларусі, акадэміка АМ СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1948). Аўтар помніка У.І. Леніну на плошчы яго імя ў Гродне (1987).


  15 – 90  гадоў з дня нараджэння Бурнейкі Мікалая Іванавіча (1928 – 2006), беларускага вучонага ў галіне анкахірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1956-1970 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.


  16 – 70  гадоў з дня нараджэння Новік Веры Міхайлаўны (нар. у 1948 г., в.Малая Воля Дзятлаўскага раёна), беларускага і марыйскага гісторыка, педагога, краязнаўца.


  19 – 180 гадоў з пачатку выдання “Гродненских губернских ведомостей”, афіцыйнай газеты Гродзенскага губернскага праўлення ў 1838 – 1915 гг.


  21 – 200 гадоў з дня нараджэння Кіркора Адама Ганоры Карлавіча (1818 – 1886), беларускага і польскага этнографа, археолага, публіцыста, гісторыка, выдаўца, грамадскага дзеяча, акадэміка АН у Кракаве. Яго кніга “Жывапісная Расія. Літоўскае і Беларускае Палессе” апавядае пра гісторыю і этнаграфію Гродзеншчыны.


  26 – 110 гадоў з дня нараджэння Малкіна Барыса Яўсеевіча (1908 – 1972), тэатральнага мастака, графіка, ілюстратара.  У 1955 г. аформіў спектакль “Іспанцы” па п’есе М. Лермантава ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


  26 – 80 гадоў з дня нараджэння Шарапы Аляксандра Віктаравіча (нар. у 1938 г., в.Хадароўцы Лідскага раёна), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.

  30 – 70 гадоў з дня нараджэння Фралова Аляксандра Уладзіміравіча (нар. у 1948 г., Гродна), беларускага вучонага ў галіне кардыялогіі,  медыцынскай інфарматыкі, доктара біялагічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996).


  31 – 70 гадоў з дня нараджэння Емяльянавай Ніны Сяргееўны (нар. у 1948 г., Гродна), беларускага архітэктара. 3 1980 г. працуе ў “Інстытуце Гроднаграмадзянпраект”.

 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет