Рэгiстрацыя:

Краязнаўчы каляндар

Юбіляры сакавіка

 

  1 – 100 гадоў з дня нараджэння Батырова Пятра Міхайлавіча (1918 – 1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).


  1 – 75 гадоў з дня нараджэння Валадося Аркадзя Лявонавіча (нар. у 1943 г., в.Какошчыцы Слонімскага раёна), беларускага і французскага опернага спевака (барытон).


  2 – 90 гадоў з дня нараджэння Сідаровіча Мікалая Іванавіча (нар. у 1928 г., в.Пятралевічы Слонімскага раёна), беларускага педагога, краязнаўца, стваральніка музея “Літаратурная Слонімшчына” ў Слонімскай СШ № 7.


  5 – 75 гадоў з дня нараджэння Сытага Уладзіміра Пятровіча (нар. у 1943 г., в.Бандары Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне кардыялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка адукацыі.


  5 – 60 гадоў з дня нараджэння Сямчук Любоў Аляксандраўны (нар. у 1958 г.), беларускага псіхолага, педагога, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.


  7 – 150 гадоў з дня нараджэння Камінскай Эстэр Рахіль (1868, г.п.Поразава Свіслацкага раёна – 1925), яўрэйскай артысткі тэатра і кіно, заснавальніцы яўрэйскага нацыянальнага тэатра.


  8 – 110 гадоў з дня нараджэння Гапеева Яфіма Данілавіча (1908 – 1990), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Лідчыне ў 1943-1944 гг.


  8 – 110 гадоў з дня нараджэння Суражскага Данііла Якаўлевіча (1908, Гродна – 1982), інжынера-геолага, доктара геолага-мінералагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), кавалера ордэна Леніна.


  11 ці 18  – 125 гадоў з дня нараджэння Іаскевіча Івана Фёдаравіча (1893, г. в.Белякоўшчына Гродзенскага раёна – 1964), савецкага ваеннага дзеяча, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-лейтэнанта Савецкай Арміі.


  18 – 75 гадоў з дня нараджэння Нікалаевай-Апіёк Тамары Іванаўны (нар. у 1943 г.), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі. У 1966-1974 гг. працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


  19 ці 25 – 250 гадоў з дня нараджэння Храптовіча Адама (1768, в.Шчорсы Навагрудскага раёна 1844), асветніка, мецэната, дзяржаўнага дзеяча, удзельніка паўстання 1794 г., ганаровага члена Віленскага ўніверсітэта. Адкрыў парафіяльную школу ў в.Нягневічы і школу ўзаемнага навучання ў в.Шчорсы на Навагрудчыне.


  20 – 70 гадоў з дня нараджэння Сакаловай Алены Васільеўны (нар. у 1948 г.), літаратуразнаўца, педагога. З 1981 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  21 – 110 гадоў з дня нараджэння Канановіча Іпаліта Сільвестравіча (1908 – 1974), савецкага дзяржаўнага дзеяча, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну. У 1951-1961 гг. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама.


  23 – 70 гадоў з дня нараджэння Пашкова Генадзя Пятровіча (нар. у 1948 г.), беларускага паэта, перакладчыка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) і  Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998). У 1953-1966 гг. жыў на Смаргоншчыне, вучыўся  у Войстамскай СШ Смаргонскага раёна.


29 – 60 гадоў з дня нараджэння Гардзей Наталлі Мікалаеўны (нар. у 1958 г.), беларускага мовазнаўца, педагога. У 1987-2014 гг. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет