Рэгiстрацыя:

Краязнаўчы каляндар

Юбіляры чэрвеня

  

 1 – 75 гадоў з дня нараджэння Майсяёнка Андрэя Георгіевіча (нар. у 1943 г.), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі і нутрыцыялогіі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, прафесара, краязнаўца, даследчыка гісторыі медыцыны XVI – XX стст. З 1970 г. працуе ў Інстытуце біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі ў Гродне. Старшыня Гродзенскай краязнаўчай абласной асацыяцыі ў 1989 – 2002 гг.


   2 – 75 гадоў з дня нараджэння Івашчанкі Юрыя Іванавіча (нар. у 1943 г.), беларускага архітэктара, сярод асноўных работ якога праекты жылых дамоў у Гродне.


  4 – 50 гадоў з дня нараджэння Анікеевай Марыны Яўгенаўны (нар. у 1968 г.), беларускага гаспадарчага дзеяча, інжынера-эканаміста, генеральнага дырэктара ААТ “Малочны Мір” у Гродне


9 – 290 гадоў з дня нараджэння Рагоўскага Казіміра (1728, Навагрудчына – 1810), тэолага, філосафа, педагога. Вучыўся ў Слонімскім езуіцкім калегіуме. У 1750-1755 гг. выкладаў у Навагрудскім езуіцкім калегіуме. У 1760-1761 гг. – прапаведнік у Слоніме.


9 – 150 гадоў з дня нараджэння Вярыгі Уладзіслава (1868 – 1916), польскага вучонага ў галіне філасофіі і этнаграфіі, доктара філасофіі, збіральніка беларускага фальклору. Запісаў беларускія народныя песні ў Лідскім павеце.


9 – 75 гадоў з дня нараджэння Прахаровіча Пятра Арцёмавіча (1943 – 1979), беларускага фізіка, педагога. З 1972 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  10 – 60 гадоў з дня нараджэння Бярэйшык Ліліі Уладзіміраўны (нар. у 1958 г., в.Драпава Слонімскага раёна), беларускага гісторыка, педагога. У 1991-1999 гг. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

   10 – 50 гадоў з дня нараджэння Скарабагатай Ядвігі Эдуардаўны ( нар. у 1968 г., в.Вікшняны Іўеўскага раёна), беларускай спартсменкі (інваспорт, лёгкая атлетыка, веласпорт, лыжныя гонкі), заслужанага майстра спорту Беларусі, чэмпіёнкі і сярэбранага прызёра VIII Паралімпійскіх гульняў (Солт-Лэйк-Сіці; 2002), сярэбранага і бронзавага прызёра IX Паралімпійскіх гульняў (Турын; 2006), бронзавага прызёра X Паралімпійскіх гульняў (Ванкувер; 2010) і  XI Паралімпійскіх гульняў (Сочы; 2014).

15 – 80 гадоў з дня нараджэння Калтанюка Уладзіміра Максімавіча (1938 – 2002), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1970-2001 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.


17 – 225 гадоў з часу адкрыцця Гродзенскага сейма 1793 г., надзвычайнага, апошняга сейма Рэчы Паспалітай аб зацвярджэнні Другога падзела дзяржавы.


17 – 80 гадоў з дня нараджэння Апімаха Мікалая Антонавіча (нар. у 1938 г., Ваўкавыскі раён), беларускага вучонага-гісторыка, педагога, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.


23 – 75 гадоў з дня нараджэння Трафімовіча Генадзя Міхайлавіча (нар. у 1943 г., в. Рымкі Шчучынскага раёна), беларускага гісторыка, педагога, ветэрана ўзброеных сіл (воіна-афганца).


   27 – 80 гадоў з дня нараджэння Іўчанкі Яўгена Міхайлавіча (1938 – 1999), беларускага спартсмена (лёгкая атлетыка), майстра спорту СССР міжнароднага класа, бронзавага прызёра XXII Алімпійскіх гульняў (Масква; 1980). У 1977-1982 гг. жыў у Гродне.

27 – 60 гадоў з дня нараджэння Іаскевіча Мікалая Мікалаевіча (нар. у 1958 г., в.Падвялікае Дзятлаўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1981 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.


 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет