Рэгiстрацыя:

Краязнаўчы каляндар

Юбіляры студзеня

 

  2 – 180 гадоў з дня нараджэння Каліноўскага Кастуся (Канстанцін Вікенцій Сямёнавіч; 1838 – 1864), рэвалюцыянера-дэмакрата, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі і ў Літве, мысліцеля, публіцыста, паэта. Дзяцінства правёў у в.Якушоўка Свіслацкага раёна. У 1861 г. стварыў у Гродне і Гродзенскай губерні нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю. У 1863 г. – камісар Гродзенскага ваяводства. 


  2 – 75 гадоў з дня нараджэння Будзько Антаніны Піліпаўны (нар. у 1943 г., в.Альхоўка Навагрудскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога.


  2 – 50 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея, УК (в.Гудзевічы Мастоўскага раёна; 1968).


  3 – 170 гадоў з дня нараджэння Урублеўскага Эдуарда (Эдвард Вінцэнт) Антонавіча (1848, Гродна 1892), расійскага вучонага ў галіне арганічнай хіміі, педагога, доктара філасофіі, прафесара, аднаго з заснавальнікаў Рускага фізіка-хімічнага таварыства.


   4 – 210 гадоў з дня нараджэння Дуніна-Марцінкевіча Вінцэнта (Вікенцій Іванавіч; 1808 1884), беларускага драматурга, паэта, тэатральнага дзеяча, асветніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. У пачатку 1860-х гг. арандаваў маёнтак у в. Дабраўляны Смаргонскага раёна.

  4 – 70 гадоў з дня нараджэння Шчаснай Ганны Міхайлаўны (нар. у 1948 г., Масты), беларускага псіхолага, педагога.


  8 – 60 гадоў з дня нараджэння 3акрэўскай Галіны Віктараўны (нар. у 1958 г.), беларускай актрысы тэатра лялек. 3 1980 г. працуе ў Гродзенскім абласным тэатры лялек.


  11 – 80 гадоў з дня нараджэння Лазоўскага Рычарда Гжэгажавіча (нар. у 1938 г., Гродна), спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі. З 1964 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.


  12 – 60 гадоў з дня нараджэння Сарокі Здзіслава Віктаравіча (нар. у 1958 г., Масты), беларускага спартсмена (веславанне на байдарках і каноэ), майстра спорту СССР міжнароднага класа, заслужанага трэнера Беларусі, чэмпіёна Еўропы (1975), бронзавага прызёра чэмпіянату свету (1977), чэмпіёна СССР (1976, 1977).


  14 – 60 гадоў з дня нараджэння Бурлыкі Івана Рыгоравіча (нар. у 1958 г., в.Гаравічы Навагрудскага раёна), беларускага мовазнаўца, перакладчыка, педагога. З 1995 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  15 – 100 гадоў з дня нараджэння Дзеньшчыкова Пятра Іосіфавіча (1918 1980), беларускага гаспадарчага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1971), кавалера ордэнаў Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1951-1980 гг. старшыня калгаса “Авангард” Гродзенскага раёна.


  16 – 100 гадоў з дня нараджэння Пушкова Івана Васільевіча (1918 1986, Гродна), беларускага мастака, заслужанага работніка культуры Беларусі, арганізатара і першага кіраўніка Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза мастакоў БССР.


  17 – 50 гадоў з дня нараджэння Шупіцкай Аксаны Мікалаеўны (нар. у 1968 г., Гродна), беларускага правазнаўца, педагога. З 1993 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  19 – 80 гадоў з дня нараджэння Сівакова Вячаслава Аркадзьевіча (нар. у 1938 г.), беларускага спартсмена (футбол), заслужанага трэнера Беларусі. Працаваў трэнерам гродзенскіх футбольных каманд “Хімік”, “Нёман”, “Дынама-Белкард”.


  20 – 50 гадоў з дня нараджэння Залоскі Юрася (Юры Іванавіч; нар. у 1968 г., в.Навасады Свіслацкага раёна), беларускага пісьменніка, журналіста.


  20 – 50 гадоў з дня нараджэння Смірнова Аляксандра Сямёнавіча (нар. у 1968 г.), мовазнаўца, педагога. З 1994 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  21 – 170 гадоў з дня нараджэння Гедройца Антона Эдмундавіча (1848 – 1909), беларускага геолага. Даследаваў Гродзенскую губерню і склаў яе геалагічную карту.


  23 – 75 гадоў з дня нараджэння Паўлючэнка Ніны Уладзіміраўны (нар. у 1943 г.), беларускага гісторыка. З 1968 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


   25 – 70 гадоў з дня нараджэння Мінюка Сцяпана Андрэевіча (1948 – 2008), беларускага вучонага-матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З 1978 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

 

  25 – 70 гадоў з дня нараджэння Шчаснага Уладзіміра Рыгоравіча (нар. у 1948 г., Смаргонь), беларускага перакладчыка, публіцыста, дыпламата.


  26 – 80 гадоў з дня нараджэння  Налівайкі Фелікса Уладзіміравіча (1938 – 2016), беларускага гісторыка, педагога. З 1965 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  26 – 50 гадоў з дня нараджэння  Бубновіч Іны Іванаўны (нар. у 1968 г., в.Спудзвілы Бераставіцкага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога. З 1990 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  27 – 70 гадоў з дня нараджэння  Шыманскай Тамары Мікалаеўны (нар. у 1948 г., в.Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёна), беларускай спартсменкі і трэнера (веславанне на байдарках), заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага работніка фізічнай культуры і спорту Беларусі.


 

  28 – 70 гадоў з дня нараджэння Ражко Вікенція Іванавіча (нар. у 1948 г., в.Гербялевічы Дзятлаўскага раёна), беларускага мастака. У 1971-1975 гг. працаваў настаўнікам у СШ № 1 г.п.Зэльва. У 1975-1992 гг. – у філіяле Гродзенскага камбіната “Мастацтва”. У 1992-1994 гг. – настаўнік СШ № 6 г.Ваўкавыска. З 1994 гг. – выкладчык Ваўкавыскага педагагічнага каледжа.

 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет