Рэгiстрацыя:

Краязнаўчы каляндар

Юбіляры красавіка

 

  

  3 – 70 гадоў з дня нараджэння Кугейкі Міхаіла Міхайлавіча (нар. у 1948 г., в.Погіры Дзятлаўскага раёна), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара.


  4 – 50 гадоў з дня нараджэння Храмава Віталя Уладзіміравіча (нар. у 1968 г.), спартыўнага педагога, доктара педагагічных навук. З 1991 г. працуе ў  Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  5 – 100 гадоў з дня нараджэння Несцер Марыі Фёдараўны  (1918, в.Хмяльніца Слонімскага раёна – 1989), удзельніцы партызанскага руху на Гродзеншчыне ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Сацыялістычнай Працы (1966).  У 1952-1974 гг. працавала жывёлаводам у саўгасе “Слонімскі”.


  5 – 75 гадоў з дня нараджэння Дуксы Мар’яна Мікалаевіча (нар. у 1943 г.), беларускага паэта, педагога, лаўрэата Літаратурнай  прэміі імя А. Куляшова (1990), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2016). У 1969-1987 гг. працаваў настаўнікам Сольскай школы ў Смаргонскім раёне.


  6 – 125 гадоў з дня нараджэння Гаўрыліка Язэпа Емяльянавіча (1893 – 1937), дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1914 г. скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю. У 1921-1922 гг. настаўнічаў на Ашмяншчыне.


  6 – 100 гадоў з дня нараджэння Мядзведзева Гаўрыіла Мікалаевіча (1918 – 1979), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).


  6 – 90 гадоў з дня нараджэння Нюнькі Хведара (Фёдар Якубавіч; нар. у 1928 г., в.Алешавічы Мастоўскага раёна), беларускага грамадска-культурнага дзеяча. У 1989-2014 гг. – старшыня  Таварыства беларускай культуры ў Літве.


  7 – 40 гадоў з дня заснавання Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г.Гродна (1978).


  10 – 70 гадоў з дня нараджэння Туманава Веніяміна Мікітавіча (нар. у 1948 г.), беларускага біёлага, педагога. З 1987 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  12 – 50 гадоў з дня нараджэння Гайдукевіча Аляксандра Міхайлавіча (нар. у 1968 г., Гродна), беларускага спартсмена (плаванне вольным стылем), майстра спорту СССР, сярэбранага прызёра Кубка Еўропы (1989).


  12 – 50 гадоў з дня нараджэння Токця Сяргея Міхайлавіча (нар. у 1968 г., в.Бершты Шчучынскага раёна), беларускага гісторыка, культуролага, педагога, доктара гістарычных навук, прафесара Гродзенскага філіяла Беларускага інстытута правазнаўства.


  14 – 80 гадоў з дня нараджэння Таўлая Аляксея Уладзіміравіча (1938, в.Ганькі Слонімскага раёна – 2016), беларускага філосафа, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі.


  15 – 80 гадоў з дня нараджэння Дзем’яновіча Уладзіміра Пятровіча (нар. у 1938 г., в.Асташын Карэліцкага раёна), беларускага дзяржаўнага дзеяча, міністра гандлю Беларусі ў 1990-1991 гг.


  15 – 75 гадоў з дня нараджэння Жульпо Станіслава Віктаравіча (нар. у 1943 г., в.Дабраўляны Іўеўскага раёна), беларускага дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі.


  20 – 260 гадоў з дня нараджэння Булгака Іасафата (свецк. Ігнацій; 1758, Слонімскі павет 1838), грэка-каталіцкага царкоўнага дзеяча, доктара тэалогіі. У 1763-1774 гг. вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай школе. Меў рэзідэнцыі ў Навагрудку і Жыровічах.


  20 – 75 гадоў з дня нараджэння Фамянковай Ірыны Васільеўны (нар. у 1943 г.), беларускай пісьменніцы, педагога. Жыве ў Гродне.


  28 – 70 гадоў з дня нараджэння Разяпкіна Віктара Ілліча (нар. у 1948 г.), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі і біятэхналогіі, педагога. З 1990 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет